Аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў - Малоберестовицкий ясли-сад

Раздзелы сайта

Аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў

1. Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.

2.1. Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты.

2.2. Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты.

3. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

4. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

5. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.