Аб наяўнасці ў заяўніка правоў на водгук электроннага звароту, на абскарджанне адказу на такі зварот або рашэнне аб пакіданні яго без разгляду па сутнасці і аб парадку рэалізацыі такіх правоў - Малоберестовицкий ясли-сад

Раздзелы сайта

Аб наяўнасці ў заяўніка правоў на водгук электроннага звароту, на абскарджанне адказу на такі зварот або рашэнне аб пакіданні яго без разгляду па сутнасці і аб парадку рэалізацыі такіх правоў

Водгук электроннага звароту

Водгук электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Абскарджанне адказаў на звароты

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.
Інфармацыя аб назве, месцы знаходжання і рэжыме работы вышэйстаячых арганізацый размяшчаецца на афіцыйным сайце ў рубрыцы "Адно акно".

Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці

Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі звароты не адпавядаюць патрабаванням, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў.

Ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікаў, у якіх не адзначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна ці адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) альбо найменне юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) або яе месца знаходжання або названыя дадзеныя не адпавядаюць рэчаіснасці, не падлягаюць разгляду, калі яны не ўтрымліваюць звестак аб злачынстве якое рыхтуецца, здзяйсняецца ці здзейсненае.

Пры пакіданні звароту без разгляду па сутнасці, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных абзацам сёмым пункта 1 артыкула 15, артыкулам 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 г. № 306-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", заяўнік на працягу пяці рабочых дзён паведамляецца аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці з указаннем прычын прыняцця такога рашэння.

У выпадках, прадугледжаных абзацамі трэцім і чацвёртым пункта 1 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 г. № 306-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", заяўнікам таксама тлумачыцца, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.