Устав учреждения - Малоберестовицкий ясли-сад

Устав учреждения

           

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта

26.06.2015 № 285

у рэдакцыірашэння Бераставiцкага раённага выканаўчага камітэта

25.03.2016 № 144

 

 

УСТАЎ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

“МАЛАБЕРАСТАВІЦКІ ЯСЛІ-САД”

 

                                                                УСТАВ

ГОСУДАРСТВЕННОГО УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

«МАЛОБЕРЕСТОВИЦКИЙ ЯСЛИ-САД»

 

Новая рэдакцыя

  аг. М.Бераставіца

2016 год

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.      Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Малабераставіцкі яслі-сад”(далей – Установа адукацыі) створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 1 “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання”, і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2.      Установа адукацыі створана на падставе рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 23 кастрычніка 2009 г. № 485 і зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 590799043.

3.      Назва Установы адукацыі:

набеларускай мове:

поўная назва: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Малабераставіцкі яслi-сад”;

скарочаная назва: Малабераставіцкі яслі-сад;

на рускай мове:

поўная назва: государственное учреждение образования«Малоберестовицкий ясли-сад»;

скарочаная назва: – Малоберестовицкий ясли-сад.

4.      Юрыдычны адрас Установы адукацыі: 231780, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Бераставіцкі р-н, аг. Малая Бераставіца, вул. Юбілейная, 9.

5.      Заснавальнікам Установы адукацыі з'яўляецца Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік), які размешчаны па адрасе: 231778, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г.п. Вялікая Бераставіца, зав. Зялёны, 3.

Органам, упаўнаважаным кіраваць Установай адукацыі, з'яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган), які размешчаны па адрасе: 231778, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Леніна, 11.

6.      Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150, іншымі актамі заканадаўства, рашэннямі Заснавальніка, загадамі Упаўнаважанага органа, дадзеным Уставам і лакальнымі актамі Установы адукацыі.

7.      Установа адукацыі з'яўляецца юрыдычнай асобай у арганізацыйна-прававой форме ўстановы, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе, мець гербавую пячатку, штампы, бланкi са сваёй назвай і іншымі рэквізітамі.

8.      Установа адукацыі створана ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з раённага бюджэту, сродкаў, атрыманых ад бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

9.      Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 85.

Асноўны від дзейнасці:

8510 Дашкольная адукацыя.

10.    Установа адукацыі забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі.

11.    Тып Установы адукацыі: установа дашкольнай адукацыі.

12.    Від Установы адукацыі: яслі-сад.

13.    Від Установы адукацыі можа быць зменены.

Рашэнне аб змене вiду Установы адукацыі прымаецца Заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве Установы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:

абгрунтавання неабходнасці змены віду Установы адукацыі;

адпаведнасці Установы адукацыі крытэрыям заяўленага віду;

ўзгаднення з Заснавальникам.

14. Ва Установе адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

15.    Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяўзаконных прадстаўнікоў непаўналетніх выхаванцаў можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.

Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца Палажэннем аб парадку, умовах, змесце і формах ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі ў пытаннях выхавання навучэнцаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 838.

ГЛАВА 2    

ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ  АДУКАЦЫІ

16.    Установа адукацыі з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для дасягнення адукацыйных мэтаў, і не мае права на атрыманне прыбыт  ку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржа

17. У сваёй дзейнасці Установа адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:

прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычны характар адукацыі;

экалагічная накіраванасць адукацыі; свецкі характар адукацыі;

ўлік індывідуальных патрэбаў, здольнасцяў i запатрабаванняў выхаванцаў.

Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з'яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

18.    Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з'яўляюцца:

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці з улікам яго ўзроставых і індывідуальных асаблівасцяў;

фарміраванне ў выхаванцаў асноў маралі, садзеянне набыццю імі сацыяльнага вопыту;

фарміраванне ў навучэнцаў неабходных ведаў, уменняў, навыкаў;

інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы выхаванца.

19.    Для выканання мэт дзейнасці Установа адукацыі рэалізуе наступныя задачы:

забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;

ахова і ўмацаванне фiзiчнага i псiхалагiчнага здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;

далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў;

выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцяў і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;

забеспячэнне пераемнасці дашкольнага і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

забеспячэнне атрымання выхаванцамiадукацыйных, аздараўленчых паслуг, аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

укараненне новых форм дашкольнай адукацыі, у тым ліку на платнай аснове;

забеспячэнне эфектыўнага аздараўлення выхаванцаў ва Установе  адукацыі, у тым ліку ў летні перыяд;

забеспячэнне ранняй сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодкаў і дарослых;

умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы Установы адукацыi;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям’і;

павышэнне прафесiйнага ўзроўню педагогаў;

развiццё платных паслуг для задавальнення адукацыйных запытаў выхаванцаў iiх законных прадстаўнiкоў.

20.    Установа адукацыі мае права:

ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам;

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад Установы адукацыі згодна з тыпавым штатам і зацверджаным нарматывам колькасці работнікаў у рамках сродкаў, якія выдзяляюцца на аплату працы;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць прыбытак;

мець іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і сапраўдным Уставам.

21.    Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для выхаванцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне выхаванцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

меры сацыяльнай абароны выхаванцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі выхаванцаў;

азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Уставам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі;

садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

22.    Установа адукацыі выконвае іншыя абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і сапраўдным Уставам.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI

23. Установа адукацыі вызначае структуру ў адпаведнасці са сваімі задачамі і функцыямі.

Структура Установы адукацыі фарміруецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Уставам.

24. Установа адукацыі можа мець у сваёй структуры структурныя падраздзяленнi.

25. Структурныя падраздзяленні ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні.

ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

26. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі арганізуецца на аснове:

прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;

адукацыйных стандартаў;

дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, што рэалізуюцца ў галінах эканомікі і сацыяльнай сферы інавацыйных праектаў;

педагагічна абгрунтаванага выбару формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;

культурных традыцый i каштоўнасцяў беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;

сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

27. Установа адукацыі забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы.

28. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі грунтуецца на навуковым і педагагічна абгрунтаваным выбары формаў, сродкаў, метадаў навучання і выхавання ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных планаў і праграм і можа ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах.

Вучэбны план распрацоўваецца Установай адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбны план зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі і ўзгадняецца з Упаўнаважаным органам.

29.    Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляецца ў вочнай дзённай форме.

30.    Навучанне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове.

Дакументацыя Установы адукацыi вядзецца на беларускай i рускай мовах ва ўстаноўленым парадку.

31.    Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца занятак і гульня. Акрамя асноўных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу могуць выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, калектыўная праца і іншыя.

32.    Рэжым работы Установы адукацыі з 8.00 да 18.30 гадзін.

Адукацыйны працэс агранізуецца ў рэжыме пяцідзённай працоўнай нядзелі (за выключэннем дзен дзяржаўных свят), з рэжымам знаходжання дзяцей ва Установе адукацыі 10,5 гадзін.

Групы кароткачасовага знаходжання дзяцей функцыянуюць па гібкім рэжыме: ад 2 да 5 раз у тыдзень, ад 2 да 3,5 гадзін у дзень у залежнасці ад пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

33.    Для арганізацыі выхавання і навучання выхаванцы аб’ядноўваюцца ў рознаўзроставыя групы (ад 1 года да 7 гадоў).

Фарміраванне груп, вызначэнне рэжыму іх працы ажыццяўляецца штогод з 1 верасня ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў, на аснове рашэння Упаўнаважанага органа.

У перыяд летніх канікул пры скарачэнні колькасці выхаванцаў дапускаецца перафармаванне груп Установы адукацыі, у тым ліку ў рознаўзроставыя групы, або іх закрыццё.

34.    Атрыманне дашкольнай адукацыі ва Установе адукацыі з’яўляецца бясплатнай.

Аказанне паслуг ва Установе адукацыі на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі, што заключаецца з законнымі прадстаўнікамі выхаванца.

Пры вызначэнні зместу адукацыйных паслуг, якія прадстаўляюцца Установай дашкольнай адукацыі на платнай аснове, неабходна кіравацца адпаведнымі часткамі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

35.    Камплектаванне Установы адукацыі ажыццяўляецца з улікам асноўных паказанняў, агульных і асобных супрацьпаказанняў да прыёму ва ўстанову дашкольнай адукацыі, адпаведна Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Нормы напаўняльнасці Установы адукацыі ўстанаўліваюцца адпаведна Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Камплектаванне груп Установы адукацыі і перавод выхаванцаў з адной групы ў другую ажыццяўляецца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня).

Прыём дзяцей ва Установу адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў.

36.    У перыяд летніх канікул пры скарачэннi колькасцi выхаванцаў дапускаецца перафармаванне груп Установы адукацыі, у тым ліку ў рознаўзроставыя групы, або іх закрыццё.

37.    Ва Установу адукацыі прымаюцца дзеці, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад іх месца жыхарства і грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якім прадстаўленыстатус бежанцаў Рэспубліцы Беларусь.

38.    Залічэнне дзяцей для атрымання дашкольнай адукацыі ва Установу адукацыі афармляецца загадам кіраўніка Установы адукацыі на падставе наступных дакументаў:

заявы законных прадстаўнікоў выхаванцаў;

накіравання ў Установа адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага Упаўнаважаным органам;

медыцынскай даведкі аб стане здароўя выхаванца;

заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для  спецыяльных групп, групп інтэграванага навучання і выхавання).

39.    У выпадку ненаведвання выхаванцам Установы адукацыі па ўважлівых прычынах месца за iм захоўваецца на працягу шасці месяцаў.

Адлічэнне выхаванца ажыццяўляецца пры наяўнасці адпаведных падстаў, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Рашэнне аб адлічэнні прымае кіраўнік Установы адукацыі шляхам выдання загаду, у якім указваецца падстава адлічэння.

40.    Установа адукацыі стварае неабходныя ўмовы для харчавання выхаванцаў. Харчаванне выхаванцаў арганізуецца Упаўнаважаным органам у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае харчаванне.

У групе з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей харчаванне арганізуецца пры ўмове знаходжання іх ва Установе адукацыі ад 3,5 гадзін і больш.

Выхаванцы забяспечваюцца харчаваннем за кошт сродкаў законных прадстаўнікоў выхаванцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

41.    Медыцынская дапамога выхаванцам аказваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Медыцынскае абслугоўванне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя “Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца”.

Установа адукацыі прадастаўляе памяшканне і стварае ўмовы для працы медыцынскага персаналу.

ГЛАВА 5
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

42.    Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца выхаванцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх выхаванцаў, педагагічныя работнікі.

Адносіны паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу рэгламентуюцца законамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншых органаў, рашэннямі савета Установы адукацыі, педагагічнага савета, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, сапраўдным Уставам, загадамі кіраўнікаУстановы адукацыі.

43.    Удзельнікі адукацыйнага працэсу маюць права на інфармацыю аб справах і жыцці Установы адукацыі, маюць права ўдзельнічаць у грамадскім і культурным жыцці Установы адукацыі

44. Выхаванцы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

перавод у іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

аднаўленне адукацыйных зносін ва ўстаноўленым парадку;

ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

атрыманне харчавання ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

наведванне мерапрыемстваў, якія арганізуюцца для выхаванцаў з улікам іх узросту;

абарону сваіх правоў, гонару і годнасці ў працэсе атрымання адукацыі.

Іншыя правы выхаванцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Уствам, а таксама лакальнымі актамі Установы адукацыі.

45.    Выхаванцы абавязаны:

добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

беражліва адносіцца да маёмасці Установы адукацыі;

выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм;

не дапускаць прычынення шкоды свайму здароўю і здароўю іншых асоб;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Іншыя абавязкi выхаванцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Уставам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі.

46.    Выхаванцам Установы адукацыі забараняецца мець пры сабе любыя небяспечныя прадметы.

47.    Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх выхаванцаў з'яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі, апекуны.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх выхаванцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх выхаванцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

48.    Законныя прадстаўнікі выхаванцаў маюць права:

знаёміцца з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі Установы адукацыi, сапраўдным Уставам, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзельнічаць у кіраванні Установай адукацыі;

абараняць правы і законныя інтарэсы выхаванцаў;

атрымліваць інфармацыю аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) выхаванцаў;

аказанне дапамогі Установе адукацыі ў правядзенні аздараўленчых і развіваючых мерапрыемстваў, у развіцці і ўмацаванні вучэбна-матэрыяльнай базы Установы адукацыі;

атрыманне аб'ектыўнай інфармацыі аб развіцці дзіцяці, засваенні ім адукацыйных праграм;

наведванне заняткаў у групе, дзе навучаецца дзіця, з дазволу адміністрацыі Установы адукацыі і са згоды выхавацеля, які вядзе занятак;

уносіць прапановы па паляпшэнні работы з дзецьмі, па арганізацыі адукацыйных паслуг звыш базавага кампанента;

патрабаваць прадастаўлення выхаванцу належнага дагляду, выхавання і навучання ва ўмовах, прадугледжаных дагаворам;

удзельнічаць у рабоце бацькоўскіх клубаў;

заслухоўваць справаздачы кіраўніка Установы адукацыі і педагогаў аб рабоце ў групе.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх выхаванцаў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, сапраўдным Уставам і іншымі актамі заканадаўства.

49.    Законныя прадстаўнікі выхаванцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаванні сапраўднага Устава;

адказваць за выхаванне сваіх дзяцей;

садзейнічаць Установе адукацыі ў навучанні дзяцей;

аказваць дапамогу ў правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў;

забяспечыць рэгулярнае наведванне Установы адукацыі;

забяспечыць сваім дзецям умовы для атрымання адукацыі;

выкарыстоўваць магчымасці сям'і для папярэджання негатыўных дзеянняў і ўчынкаў дзяцей, адказваць за дзіця перад законам, перад патрабаваннем грамадскай маралі;

наведваць бацькоўскія сходы, пры неабходнасці з'яўляцца ва Установу адукацыі для асабістай педагагічнай гутаркі па адукацыйнаму працэсу і аказанні канкрэтнай дапамогі;

забяспечваць ахову здароўя і бяспеку жыцця выхаванцаў;

у выпадку нядбайнага стаўлення да маёмасці Установы адукацыі або наўмыснагапашкоджання яго выхаванцамі, нясуць матэрыяльную адказнасць і кампенсуюць шкоду;

не дапускаць умяшання ў выбар педагагічным работнікам Установы адукацыі метадаў навучання, адпаведных заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

строга выконваць распарадак дня Установы адукацыі;

своечасова плаціць за харчаванне дзіцяці ва Установе дашкольнай адукацыі, а таксама за аказанне адукацыйных паслуг звыш базавага кампанентада 25 чысла бягучага месяца;

штодзенна асабіста перадаваць і забіраць у выхавальніка дзіця, не аддаваць яго асобам, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту;

своечасова паведамляць выхавальніка аб прычынах адсутнасці дзіцяці ва Установе адукацыі.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх выхаванцаў могуць несці іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, сапраўдным Уставам і іншымі актамі заканадаўства.

50.    Педагагічныя работнікі  маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

авышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца ўрадам Рэспублiкi Беларусь;

удзел у абмеркаванні на педагагічных саветах, нарадах ўсіх пытанняў, звязаных з арганізацыяй і зместам адукацыйнага працэсу;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у планаванні адукацыйнага працэсу Установы адукацыі;

поўную педагагічную нагрузку, устаноўленую нарматывамі, пры наяўнасці дастатковай колькасці вучэбных гадзін. Педагагічнаянагрузка (педагагічная работа), аб'ём якой менш, чым норма на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;

атэстацыю, згодна з дзеючым заканадаўствам аб атэстацыі;

дапамогу з боку Установы адукацыі, Упаўнаважанага органа па пытанні павышэння свайго педагагічнага ўзроўню;

курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, але не радзей за адзін раз на тры гады;

абарону ад неапраўданага ўмяшання законных прадстаўнікоў выхаванцаў у яго прафесійную дзейнасць;

азнаямленне з ганебнымі яго матэрыяламі і абарону ад абвінавачванняў асабіста або праз прадстаўніка па свайму выбару і з прадастаўленнем дастатковага часу для падрыхтоўкі абароны;

удзел у конкурсах педагагічнага майстэрства;

атрыманне гарантаванага дзяржавай узроўню заработнай платы ў адпаведнасці са сваёй адукацыяй, кваліфікацыяй, педагагічнай нагрузкай і на абмеркаванне, унясенне прапаноў па зменах у калектыўную дамову, у правілы ўнутранага распарадку;

працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

выбірацца і быць выбраным у органы самакіравання.

Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Уставам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

51.    Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю вучэбных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць выхаванцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафісійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод выхаванцаў;

выконваць спецыяльныя ўмовы, якія неабходны для атрымання адукацыі асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычны медыцынскі агляд у парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

мець адпаведную прафесійна-педагагічную падрыхтоўку і маральныя якасці;

адпавядаць патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык;

ведаць нарматыўныя дакументы па праблемах выхавання і навучання дзяцей;

пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ўзаемадзейнічаць з арганізацыямі аховы здароўя;

выконваць у абавязковым парадку загады кіраўніка Установы адукацыі, рашэнні педагагічнага савета;

клапаціцца пра здароўе і бяспеку выхаванцаў;

выбіраць найбольш аптымальныя тэхналагічныя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу, улічваючы псіхолага-педагагічныя і ўзроставыя асаблівасці выхаванцаў;

садзейнічаць станаўленню і развіццю ў выхаванцаўагульначалавечых каштоўнасцяў, нормаў і правілаў паводзін у грамадстве;

развіваць пазнавальную цікавасць у выхаванцаў;

забяспечваць захаванасць мэблі, абсталявання Установы адукацыі;

садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцяў выхаванцаў;

строга выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі;

выконваць службовыя інструкцыі, распрацаваныя на падставе кваліфікацыйных характарыстык і зацверджаныя кіраўніком Установы адукацыі;

падтрымліваць дысцыпліну ва Установе адукацыі на аснове павагі чалавечых якасцяў выхаванцаў;

прымаць удзел у вырашэннi канфліктаў па пісьмовых заявах законных прадстаўнікоў выхаванцаў;

прымаць удзел у навукова-метадычнай рабоце, якая праводзіцца ва Установе адукацыі;

забяспечваць правілы аховы працы, тэхнікі бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

планаваць сваю працу, мець каляндарна-тэматычнае планаванне па занятках;

выяўляць непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне;

праводзіць выхаваўча-прафілактычную працу з непаўналетнімі, іх законнымі прадстаўнікамі.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Уставам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, а таксама іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

52.    Педагагічныя работнікі нясуць адказнасць за:

якасць арганізацыі адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

невыкананне ўмоў працоўнага дагавора (кантракта) і службовых інструкцый і іншых сваіх абавязкаў.

53.    На педагагiчных работнiкаў Установы адукацыі можа быць ускладзена адказнасць за кіраўніцтва асобнымі напрамкамі дзейнасці Установы адукацыі, заведванне групамі і г.д.

54.    Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння выхаванцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i іншым актам заканадаўства.

55.    Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Уставам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

ГЛАВА 6
КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

56.    Маёмасць Установы адукацыі знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Бераставіцкага раёна і замацавана на праве аператыўнага кіравання за Упаўнаважаным органам.

Валоданне, карыстанне і распараджэнне гэтай маёмасцю Установа адукацыі ажыццяўляе ў межах, якiя вызначаюцца заканадаўствам.

У выпадку ажыццяўлення Установай адукацыі дзейнасці, якая прыносіць даходы, атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытая за кошт іх маёмасць паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы адуцыі.

57.    Крыніцамі фарміравання маёмасці Установы адукацыі з’яўляюцца:

бюджэтныя сродкі;

даходы, атрыманыя за кошт ажыццяўлення дзейнасці, якая адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці Установы адукацыі;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асоб;

iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.

58.    Установа адукацыі не мае права без згоды Заснавальніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых яму, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

59.    Работнікі Установы адукацыі і выхаванцы абавязаны беражліва ставіцца да будынкаў, збудаванняў, абсталявання і іншай маёмасці Установы адукацыі, выкарыстанне якога павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маёмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

60.    Матэрыяльна-тэхнічная база Установы адукацыі фарміруецца на аснове дзеючых нарматываў, з улікам забеспячэння атрымання дашкольнай адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і форм навучання.

61.    Матэрыяльна-тэхнічную базу Установы адукацыі складаюць:

кабінеты;

группавыя памяшканні;

музычная зала.

62.    Маёмасць эксплуатуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, з правіламі тэхнікі бяспекі і санітарна-гігіенічнымі нормамі.

ГЛАВА 7
ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТНАГА РАСКЛАДУ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

63.    Да работнікаў Установы адукацыi адносяцца педагагічныя работнікі, а таксама работнікі, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

64.    Узначальвае Установу адукацыі Загадчык, які прызначаецца і вызваляецца ад пасады Заснавальнікам.

Штатны расклад Установы адукацыі зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі і узгадняецца з Упаўнаважаным органам.

65.    Работнікі Установы адукацыі прымаюцца на працу па працоўнаму дагавору (кантракту).

66.    Правы і абавязкі работнікаў Установы адукацыi вызначаюцца тыпавымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі пасад служачых, тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі работ і прафесій рабочых, службовымі інструкцыямі, зацверджанымі Загадчыкам Установы адукацыі, працоўнымі дагаворамі (кантрактамі).

67.    Функцыянальныя абавязкіработнікаў Установы адукацыі зацвярджаюцца загадам кіраўніка Установы адукацыі.

68.    На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю або спецыяльную адукацыю пры ўмове праходжання iмi інтэграваных курсаў псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі з прадстаўленнем адпаведных пацвярджаючых дакументаў.

69.    Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім заняткі дадзенай дзейнасцю забаронены рашэннем суда ці па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобы, якія былі асуджаны за пэўныя злачынствы.

Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і складаў злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

70.    Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

71.    Аплата працы работнікаў Установы адукацыі і іх матэрыяльнае стымуляванне ажыццяўляецца ў рамках фонду аплаты працы.

Памер, парадак выплаты прэмій і надбавак вызначаецца ў адпаведнасці з дзеючым ва Установе адукацыі Палажэннем аб усталяванні надбавак і прэміраванні работнікаў Установы адукацыі.

72.    Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

73.    Працоўныя адносіны ўсіх работнікаў Установы адукацыі рэгулююцца працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем паміж Упаўнаважаным органам і раённым камітэтам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

74.    Установа адукацыі прызнае створаныя ў працоўным калектыве органы прафсаюзаў законнымі прадстаўнікамі работнікаў Установы адукацыі і абавязана паведамляць ім не менш чым за 2 месяцы пра пагаршэнне ўмоў працы або скарачэнні працоўных месцаў, а таксама ўступаць у перамовы і заключаць калектыўны дагавор і іншыя пагаднення аб ахове і іншых умовах працы.

ГЛАВА 8
ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ

75.    Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Уставам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

76.    Да выключнай кампетэнцыі Заснавальніка ставіцца:

прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі Установы адукацыі;

зацвярджэнне Устава Установы адукацыі, змяненняў i (або) дапаўненняў, што ўносяцца ва Устаў Установы адукацыі;

вызначэнне прадмета, мэт і задач дзейнасці Установы адукацыі; прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўніка Установы адукацыі;

заключэнне, змяненне, спыненне працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком Установы адукацыі;

ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці.

77.    Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і сапраўдным Уставам.

78.    Заснавальнік Установы адукацыі забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.

79.    Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляе яго кіраўнік (загадчык), які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Заснавальнікам.

Службовыя абавязкі кіраўніка Установы адукацыі зацвярджае Заснавальнік.

Атэстацыя кіраўніка Установы адукацыі ажыцяўляецца ў парадку, які вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

80.    Кіраўнік Установы адукацыі:

узначальвае Установу адукацыі, кіруе яго работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з зацікаўленымі асобамі;

дзейнічае ад імя Установы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;

ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, сцвярджае іх службовыя інструкцыі;

арганізуе кіраванне вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай працай супрацоўнікаў Установы адукацыі;

у рамках сваёй кампетэнцыі выдае загады і дае ўказанні, выкананне якіх абавязкова для ўсіх работнікаў і выхаванцаў Установы адукацыі;

прымае на работу і звальняе педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі, заключае (працягвае, спыняе) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры стымулявання, дысцыплінарнага спагнання;

зацвярджае структуру i штатны расклад Установы адукацыі паузгадненні з Упаўнаважаным органам згодна з тыпавымі штатамі і зацверджаным нарматывам колькасці работнікаў у рамках сродкаў, што выдзяляюцца на аплату працы;

арганізуе работу па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі скаргаў і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы пры такіх зваротах на разгляд Заснавальніка і Упаўнаважанага органа;

ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

81.    Iншыя паўнамоцтвы кіраўніка Установы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

82.    Кіраўнік Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні Установай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі.

83.    Ва Установе адукацыі могуць стварацца органы самакіравання:

савет Установы адукацыі;

педагагічны савет;

бацькоўскі камітэт;

папячыцельскі савет.

84.    Асноўным органам самакіравання Установы адукацыі з'яўляецца савет Установы адукацыі, узначалены кіраўніком Установы адукацыі.

Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці савета Установы адукацыi вызначаюцца Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 84.

85.    Склад савета Установы адукацыі фарміруецца з законных прадстаўнікоў выхаванцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі.

У склад савета Установы адукацыі могуць уваходзіць прадстаўнікі Заснавальнiка, Упаўнаважанага органа, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый.

Колькасны склад савета Установы адукацыі складае 7 чалавек фармуецца ў наступнай прапорцыі:

25 працэнтаў –прадстаўнікі выхаванцаў Установы адукацыі;

75 працэнтаў – прадстаўнікі кіраўнікоў Установы адукацыі, педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый.

Тэрмін паўнамоцтваў савета Установы адукацыі – тры гады.

86.    Рашэнні савета Установы адукацыі лічацца правамоцнымі, калі на яго пасяджэнні прысутнічала не менш за 2/3 яго складу і за рашэнне прагаласавала больш за 50 працэнтаў прысутных. Пры роўным размеркаванні галасоў рашэнне прымаецца старшынствуючым.

87.    Спрэчныя пытаннi, якiя ўзнiкаюць памiж саветам Установы адукацыii кіраўніком Установы адукацыi, вырашаюцца на сходзе работнiкаў Установы адукацыi або Упаўнаважаным органам.

88.    Ва Установе адукацыі ствараецца педагагічны савет, асноўнай задачай якога з'яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і іншае) і павышэнне вучэбна-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

Педагагічны савет ствараецца з ліку педагагічных работнікаў і з'яўляецца калегіяльным органам. Дзейнасць педагагiчнага савета ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

89.    Ва Установе адукацыі ствараюцца групавыя бацькоўскія камітэты ў мэтах садзейнічання ў выкананні задач Установы адукацыі, забеспячэння адзінства педагагічных патрабаванняў да выхаванцаў і аказання дапамогі сям'і ў выхаванні і навучанні дзяцей.

ГЛАВА 9
УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

90.    Аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў дзейнасці Установы адукацыi ажыццяўляе цэнтралізаваная бухгалтэрыя Упаўнаважанага органа на дагаворнай аснове.

Цэнтралізаваная бухгалтэрыя Упаўнаважанага органа прадастаўляе ва ўстаноўленым парадку статыстычную справаздачу, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі.

91.    Пісьмовая справаздача вышэйстаячым органам кіравання прадстаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

92.    За непрадстаўленне і скажэнне дзяржаўнай справаздачы, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення адказныя асобы нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.

93.    Кантроль за дзейнасцю Установы адукацыі ажыццяўляецца Заснавальнікам, Упаўнаважаным органам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

94.    Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

95.    Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.

ГЛАВА 10
МIЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

96.    Установа адукацыі можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на аснове міжнародных пагадненняў і дамоваў у галіне адукацыі.

97.    Установа адукацыі мае права па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі адукацыі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу, правядзення сумесных мерапрыемстваў.

98.    Установа адукацыі мае права па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам заключаць дамовы з замежнымі ўстановамі аб абмене педагагічнымі работнікамі.

ГЛАВА 11
РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

99.    Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

100.  У выпадку спынення дзейнасці Установы адукацыі Заснавальнік прымае меры па пераводу выхаванцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх выхаванцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

101.  Пры рэарганізацыі Установы адукацыі (зліцці, далучэнні, падзеле, выдзяленнi, пераўтварэннi) яе Устаў страчвае сілу.

ГЛАВА 12
ПАРАДАК ЗАНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ I (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ ВА ЎСТАЎ

102.  Змяненні і (або) дапаўненні ва Устаў уносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

103.  Змяненнii (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ва Устаў Установы адукацыі, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.