Песні і пацешкі - Малоберестовицкий ясли-сад

Песні і пацешкі

Ладачкі - ладкі

Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? – У бабкі.
Што пілі вы? – Малако.
А што елі? – Ко-ко-ко.
Доўга ж вы сядзелі,
Доўга пілі-елі.
– А мы не сядзелі –
Цэлы дзень дурэлі.
Мы і заўтра пойдзем
Да бабулі нашай –
Абяцала бабка
Бярозавай кашы.

А ты , коцінька-каток...

А ты , коцінька-каток,

Ў цябе шэранькі хвасток.

Ты прыходзь к нам начаваць,

Будзеш Янку калыхаць,

А я шэраму катку

За работу заплачу –

Дам гарлачык малака

І кавалак пірага.

 

Баю- баінку, баю..

 Баю- баінку, баю,

Не лажыся на краю,

 Не лажыся на краѐк,

Прыйдзе шэранькі ваўчок,

 Прыйдзе шэранькі ваўчок

Ён ўсхопіць за бачок...

 

 Люлі, люлі, люлі...

Люлі, люлі, люлі,

Ўсе дзеткі паснулі.

Адна мая ляля

 Не спіць, не гуляе,

З катком размаўляе.

 

 Каток шэры, каток шэры...

 Каток шэры, каток шэры,

 Прыбяжы да нас у сені.

Будзеш у нас начаваць

 І дзіцятка калыхаць.

 

 Ах ты , коцік, мой каток...

Ах ты , коцік, мой каток

Ў цябе шэранькі хвасток.

 Прыйдзі ў хату начаваць,

Маю Волечку качаць.

 

Пайшоў коцік на таржок...

 Пайшоў коцік на таржок

Купіў Юрку піражок,

 Пайшоў коцік на вулку,

 Купіў Юрку булку.

 Пайшоў коцік рэпку рваць,

Юрку трэба крэпка спаць.

 

Люлі-люлі, люляшу...

 Люлі-люлі, люляшу,

 Я дзіцятка калышу,

Нітачку звіваю

 Песеньку спяваю.

 

Ходзіць певень па капусце...

 Ходзіць певень па капусце,

Носіць сон у белай хустцы.

Усенькім дзецям прадаваў,

А Ганульцы дарма даў.

 

Апсік, апсік, каточак...

Апсік, апсік, каточак,

Не хадзі ты ў садочак,

І не тапчы кветачак,

І не будзі дзетачак,

 Няхай кветачкі цвітуць,

Няхай дзетачкі заснуць.

Люлі, люлі, дзеткі , спаць,

 А я буду калыхаць.

 

А курачка- рабушэчка...

 А курачка- рабушэчка!

Пазыч жа мне грабушэчка!

Гута-та, гута-та!

 Не пазычу, не прадам!

Прыйдзі ка мне – дарма дам!

Гута-та! Гута-та!

 

Гушкі, гушкі, гушкі...

Гушкі, гушкі, гушкі,

 Прыляцелі птушкі,

Селі на варотах

У чырвоных ботах.

Боты паскідалі,

 Кругом паляталі.

Сталі сакатаці.

Чаго птушкам даці?

 Прынясу ім жыта,

 Будуць птушкі сыты.

Пасыплю гароху –

Хай ядуць патроху.

 Ды насыплю грэчкі –

 Хай нясуць яечкі.

Расказванне такой забаўлянкі суправаджаецца качаннем дзяцей на назе.

 Ішла каза...

Ішла каза рагатая, бадатая:

 -- Каго пападу, таго забаду!

Аленку папала,

 Аленку забадала.

Будык-будык-будык!

 У час расказвання так званай ―казы‖ малога казычуць дзвума пальцамі рукі, вызываючы тым самым яго задавальненне і ўсмешку.

 

Аладкі

Я аладачкі з пяску

 Сѐння цэлы дзень пяку,

Але мой рахманы кот

Не бярэ аладкі ў рот.

-- Коцік, коцік, не ўцякай!

 Чаго хочаш? -- Ма-ла-ка! 

 Дапамагу

На гародзе ў бабулі

 Многа морквы і цыбулі,

Памідораў, агуркоў,

Часнаку і буракоў.

Я на грады пабягу

І бабулі памагу:

Моркву з рэпай прапалю,

А пасля гуркі палью.